Мінгарвыканкам забараніў святочнае шэсце да Дня святога Патрыка
Як паведамляе "Хартыя'97", арганізатары планавалі пачаць шэсце 17 сакавіка а 17-й гадзіне ад Белдзяржцырка. Планавалася, што ўдзельнікі Маршу будуць у зялёнай вопратцы і з ірландскімі сцягамі. Інфармацыя пра запланаванае шэсце разыйшлася ў сетцы Vkontakte.ru ды іншых сацыяльных сетках. Арганізатары ва ўсталяваныя законам тэрміны падалі заяўку ў Мінгарвыканкам. Але сталічныя ўлады наклалі забарону на святочнае шэсце. Асабліва парадаксальным выглядае гэтая забарона на фоне таго, што сёння Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне з Днём святога Патрыка прэзідэнту Ірландыі Мэры Макаліс, выказаўшы надзею на развіццё адносін паміж Ірландыяй і Беларуссю.
Арганізатары ўпэўненыя, што ўлады не дазволяць правесці сход і шэсце, але разлічваюць на разуменне міліцыі. Шмат хто плануе сабрацца каля парку Янкі Купалы і адтуль прайсці да месца святкавання.
Арганізатары ўпэўненыя, што ўлады не дазволяць правесці сход і шэсце, але разлічваюць на разуменне міліцыі. Шмат хто плануе сабрацца каля парку Янкі Купалы і адтуль прайсці да месца святкавання.