Мінгарвыканкам зачыніў фотавыставы партала Onliner
Самі выставы не згорнутыя, але доступ да іх немагчымы — "з тэхнічных прычынаў".
23 снежня вядомы інтэрнэт-партал Onliner прэзентаваў чатыры фотавыставы. На іх былі прадстаўленыя працы фатографаў інтэрнэт-сайта. Паказ фатаграфіяў быў прызначаны ў кінатэатрах "Цэнтральны" і "Мір", галоўным корпусе БНТУ і палацы культуры МТЗ.
Аднак 24 снежня пасля 16-й гадзіны з'явілася паведамленне, што выстава ў БНТУ была зачыненая па рашэнні Мінгарвыканкама, піша "Комсомольская правда". Як адзначае mediakritika.by, доступ да ўсіх чатырох фотавыставаў Onliner "немагчымы з тэхнічных прычынаў", аднак самі выставы пакуль што не згорнутыя.
Афіцыйных тлумачэнняў пакуль няма.