Міністэрства абароны зацікавілася кіберспартсменамі

Будучых спецыялістаў сярод маладых кіберспартсменаў шукае Міністэрства абароны Беларусі. Паводле слоў камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі Супрацьпаветранай абароны генерал-маёра Ігара Азаронка, "у XXI стагоддзі інфармацыйныя тэхналогіі ўкараняюцца ў тым ліку і ва ўзброеныя сілы", таму Мінабароны выступае "за папулярызацыю кіберспорту" ды плануе прыцягваць маладых людзей да службы ў войску менавіта ў гэтай галіне. БЕЛТА нагадвае, што ў Мінску праходзіць нацыянальны адборачны фінал на Сусветныя камп'ютарныя гульні, а таксама міжнародны турнір па кіберспорту ў дысцыпліне "Іл-2. Штурмавік". Адным з яго арганізатараў з'яўляецца якраз Міністэрства абароны нашай краіны.