Міністэрства працы прапануе зноў павялічыць мінімальны заробак
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны рыхтуе прапанову аб падвышэнні з 1 студзеня 2011 года мінімальнага заробку да ўзроўню мінімальнага спажывецкага бюджэту. Ад 1 лістапада мінімальны заробак у Беларусі складае 400 тысяч рублёў, а мінімальны спажывецкі бюджэт — амаль 460 тысяч рублёў. Мінімальны заробак забяспечвае сацыяльную абарону работнікаў у сферы працоўных адносінаў, лічаць у Мінпрацы. Ад 1 студзеня гэты паказнік у Беларусі не мяняўся і з’яўляецца адным з найбольш нізкіх у СНД і краінах Еўрасаюза, паведамляе БелаПАН.