Міністэрства сельскай гаспадаркі запярэчыла ініцыятыве Лукашэнкі

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі запярэчыла ініцыятыве Аляксандра Лукашэнкі адмовіцца ад імпарту сельгастэхнікі. “Цалкам адмаўляцца ад імпарту сельгастэхнікі ў Беларусь было б няправільным”, — заявіла першы намеснік міністра Надзея Каткавец. Яна спадзяецца, што ўсё ж удасца атрымаць дазвол на набыццё імпартнай тэхнікі.

Паводле словаў Каткавец, яна неабходная хоць бы для таго, “каб было на што раўняцца”.

АФН