Міністэрства сельскай гаспарадкі намагаецца ліквідаваць баброў
Міністэрства сельскай гаспадаркі лічыць беларускіх баброў рэальнай пагрозай сёлетняму ураджаю. Спецыялісты сельскагаспадарчага ведамства нават звярнулася да Мінпрыроды з просьбай вырашыць "праблему баброў". Справа ў тым, што бабры разбураюць ахоўныя дамбы на меліяраваных палях. "Мы з Мінпрыроды па гэтым пытанні вядзем доўгую перапіску і арганізоўваем сустрэчы, — цытуе прадстаўніка Мінсельгаспрода Уладзіміра Еўпака сайт "Крестьянские ведомости". — Але пакуль няма заканадаўчага акту, які прадугледжваў бы экстраныя меры па ліквідацыі або перасяленні баброў".
Па словах адмыслоўцы, на ўзгадненне супрацьбабровых дзеянняў сёння патрабуецца шмат часу, за які дамбы могуць паспець разбурыцца.
Па словах адмыслоўцы, на ўзгадненне супрацьбабровых дзеянняў сёння патрабуецца шмат часу, за які дамбы могуць паспець разбурыцца.