Міністэрства сувязі выпусціла мастацкі канверт да юбілею Караткевіча

Міністэрства сувязі 26 лістапада выпускае ў абарачэнне мастацкі канверт з арыгінальнай маркай “80 год з дня нараджэння Ўладзіміра Караткевіча”. Наклад гэтага канверта — 10 тысяч асобнікаў, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”. Намінал маркі “А” на іх адпавядае тарыфу на перасылку простага ліста масай да 20 грамаў уключна ў межах Беларусі. На марцы сталічны мастак Яўген Сіманенка змясціў партрэт вядомага беларускага пісьменніка, а на канверце — мастацкую кампазіцыю па матывах гістарычных твораў Караткевіча.
 
Адметна, што гэтую паштовую навінку пагасяць штэмпелем “Першы дзень” ў аддзяленні сувязі №11 горада Оршы, малой радзімы Караткевіча.