Міністэрству аховы здароўя не падабаюцца кальяны
Міністэрства аховы здароўя Беларусі плануе пракантраляваць працу гарадскіх кафэ, у наведнікаў якіх ёсць магчымасць паліць кальян. Пра гэта са спасылкай на галоўнага нарколага краіны Уладзіміра Максімчука піша “Белорусский партизан”. Па словах адмыслоўцы, "насцярожвае, што людзі, пасля палення кальяна ў кафэ, звяртаюцца з скаргамі на млоснасць, ваніты, дрэннае самаадчуванне". Зафіксаваныя выпадкі атручвання.
Разам з тым Міністэрства аховы здароўя кантралюе якасць прадукцыі, якая выкарыстоўваецца для палення кальяна. Аднак часам спажыўцу прапаноўваецца прадукт незразумелага паходжання. Пэўнага плану па рашэнні гэтай праблемы ў Міністэрства пакуль няма.
“Паленне кальяна – новая з'ява, яно падабаецца моладзі, і яго немагчыма пакінуць без увагі”, – дадаў Уладзімір Максімчук.