Міністр абароны Леанід Мальцаў наведае Украіну

Украіну наведае 12-13 сакавіка міністр абароны Беларусі генерал-палкоўнік Леанід Мальцаў.  Паведамляецца, што ў рамках візіта ён правядзе перамовы з міністрам абароны Украіны Юрыем Ехануравым.

Таксама Мальцаў мусіць наведаць у Кіеве Нацыянальную акадэмію абароны Украіны, у прыватнасці цэнтр падрыхтоўкі афіцэраў для працы ў шматнацыянальных штабах, а таксама вайсковы ліцэй імя Івана Багуна.

БелаПАН