Міністр архітэктуры будзе працаваць на будаўнічай пляцоўцы

Самы маштабны за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі суботнік пройдзе 19 красавіка. У ім мусяць узяць удзел больш за 5 мільёнаў чалавек, а сярод іх і міністры.
Еўрарадыё датэлефанавалася да прыёмнай міністра архітэктуры і будаўніцтва Аляксандра Селязнёва. Вось што нам распавялі пра яго планы на заўтра:

“Ён будзе недзе на працоўным месцы, аднак, канешне ж, не ў сваім кабінеце. На нейкай будаўнічай пляцоўцы. А для чаго вам міністр менавіта заўтра? У нас жа заўтра выходны дзень – субота!”

Дарэчы, беларускі ўрад плануе сабраць падчас суботніка як мінімум 15 мільярдаў рублёў. Гэта амаль на 4 мільярды больш, чым сабралі беларусы летась.