Міністр Куляшоў паскардзіўся на недахоп месцаў за кратамі

Міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў на прэс-канферэнцыі 26 студзеня паскардзіўся на недахоп месца ў турэмных ізалятарах. Куляшоў: "Па-першае, следчы ізалятар на Валадарскага — там не такя вялікая напаўняльнасць. Гэта пры ўсім тым, што ў мяне сёння ў ізаляваных месцах пазбаўлення волі знаходзіцца 30 тысяч, у ізалятарах па рэспубліцы — 7 тысяч. Таму, выбачаюся, для гэтых не заўсёды хапае месца. Нават у СІЗА КДБ не хапае месцаў, і нават сёння няма магчымасці для наведвання своечасова адвакатамі".

Нагадаем, што з палітвязнямі ў СІЗА КДБ адвакаты не могуць сустрэцца з мінулага года.