Міністр: Пасля трагедыі ў Барысаве знайшлі 15 тысяч парушэнняў

Міністр: Пасля трагедыі ў Барысаве знайшлі 15 тысяч парушэнняў

У Беларусі завершаная праверка газавага абсталявання ў шматкватэрных дамах. Яе праводзілі спецыялісты міністэрства энергетыкі і "Белпаліўгазу". Было выяўлена мноства парушэнняў — больш за 15 тысяч фактаў. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык. Паводле яго слоў, у выніку праверкі спецыялісты вымушаныя былі адключыць каля 5 тысяч адзінак абсталявання, пераважна газавых катлоў і воданагравальнікаў. Такія праверкі ў далейшым будуць праводзіцца рэгулярна, інфармуе sputnik.by.

Сёлета ў Беларусі за два тыдні ў розных рэгіёнах ад атручвання ўгарным газам загінулі 10 чалавек. 27 студзеня ў Барысаве знайшлі ў двух кватэрах аднаго шматпавярховага дома целы шасці чалавек, у тым ліку дваіх дзяцей.

Міністр: Пасля трагедыі ў Барысаве знайшлі 15 тысяч парушэнняў