Міністр замежных спраў Беларусі сустрэнецца з кіраўніцтвам Латвіі

Працоўны візіт міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынава ў Латвію адбудзецца 23 жніўня. Як паведамляе БЕЛТА, Мартынаў сустрэнецца з прэзідэнтам Латвіі Валдзісам Затлерсам, прэм'ер-міністрам Валдзісам Дамброўскісам і міністрам замежных спраў Айвісам Ронісам.  Мяркуецца, што падчас сустрэчаў гаворка найперш будзе ісці пра пашырэнне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Бакі абмяркуюць падрыхтоўку запланаваных на 22-25 верасня ў Рызе Нацыянальнай выставы Беларусі і 5-га Беларуска-латвійскага інвестыцыйнага форума "Балтыйскі рэгіён-2010".