Мінкульт хоча вярнуць Валянціна Елізар'ева ў Вялікі тэатр
Міністэрства культуры хоча бачыць рэжысёра Валянціна Елізар'ева ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балету. Такую заяву зрабіў міністр Павел Латушка на адкрыцці Года культуры Беларусі ў Расіі. Міністр падкрэсліў велізарную ролю Елізар'ева ў станаўленні беларускага балету. Па словах чыноўніка, якія перадае БЕЛТА, Елізар'е сам павінен вырашыць, у якім статусе ён хоча вярнуцца ў тэатр. На сённяшні дзень Мінкульт гатовы запрасіць яго для пастановак балетных спектакляў у тэатры.
Еўрарадыё паспрабавала даведацца, што думае на гэты конт сам маэстра Елізар'еў. Але ён да 17 красавіка знаходзіцца па-за межамі Беларусі.
Еўрарадыё паспрабавала даведацца, што думае на гэты конт сам маэстра Елізар'еў. Але ён да 17 красавіка знаходзіцца па-за межамі Беларусі.