Мінпрацы: назіраецца паступовае ажыўленне айчыннай эканомікі
Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных у Беларусі са студзеня зменшылася на 2,5 тысячы чалавек, а агульны па краіне ўзровень беспрацоўя — з 0,9 да 0,8 працэнта ад эканамічна актыўнага насельніцтва. Гэтыя аптымістычныя афіцыйныя лічбы называе газета "Звязда" са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Паводле слоў галоўнага спецыяліста аддзела рынку працы Таццяны Віткоўскай, у краіне працягвае павялічвацца колькасць вакансій: калі ў пачатку года службы занятасці мелі звесткі аб наяўнасці 34,5 тыс., то цяпер — аб 55,3 тыс. свабодных працоўных месцаў.
Як адзначыла Таццяна Віткоўская, павелічэнне колькасці вакансій перш-наперш сведчыць аб паступовым ажыўленні айчыннай эканомікі. Пры гэтым найбольшы інтарэс айчынныя наймальнікі па-ранейшаму праяўляюць да прадстаўнікоў рабочых спецыяльнасцяў — на іх разлічана больш за тры чвэрці свабодных працоўных месцаў.