Мінпрацы: У найбліжэйшыя гады нараджальнасць у Беларусі пачне падаць

У найбліжэйшыя гады нараджальнасць у краіне пачне падаць. Такую заяву зрабіла начальнік аддзела народанасельніцтва, гендэрнай і сямейнай палітыкі Мінпрацы і сацабароны Марына Арцёменка. Паводле яе слоў, гэта звязана з уваходжаннем ў дзетародны ўзрост "малалікіх пакаленняў жанчын, народжаных падчас дэмаграфічнага спаду 1990-х гадоў". На гэты дэмаграфічны фактар "паўплываць палітычнымі рашэннямі вельмі цяжка", аднак "меры будуць прымацца, паколькі неабходна калі не выйсці з дэмаграфічнага спаду, то згладзіць гэтую хвалю", адзначыла спецыяліст.

БелаПАН нагадвае, што канцэпцыя праграмы дэмаграфічнай бяспекі на 2011-2015 гады прадугледжвае павелічэнне сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей, адзначыла Арцёменка. Дэмаграфічная палітыка і надалей будзе накіравана на стымуляванне нараджэння другіх і трэціх дзяцей.

Дзяржаўная падтрымка сям'і ўключыць у сябе меры жыллёвага стымулявання, ільготнай крэдытнай і падатковай палітыкі.