Мінпрыроды супраць павелічэння здабычы торфу
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя занепакоенае планамі па павелічэнні здабычы ў краіны торфу. Пра гэта заявіў намеснік міністра Валянцін Малішеўскі. Ён адзначыў, што паводле экспертаў, спальванне торфу з'яўляецца эканамічна неэфектыўным. Нашмат выгадней выкарыстоўваць тарфяныя паклады ў якасці плошчаў для апрацоўкі шматгадовых травяных культур.
Малішэўскі адзначыў, што калі ў 1976 годзе ў Беларусі здабывалася 36 млн тон торфу, то цяпер аб'ём здабычы зніжаны ў 18 разоў, паколькі ў нашай краіне на сённяшні дзень не засталося ніводнага буйнога радовішча торфу.
На думку чыноўнікаў Мінпрыроды, найбольш эфектыўна выкарыстоўваць у якасці мясцовых відаў паліва драўняныя адыходы, энергію вады і ветру, інфармуе “Інтэрфакс”.