Мінск адмовіўся прымаць авіярэйс SKY Georgia з Батумі
Грузіна-амерыканская авіякампанія SKY Georgia (былая "Грузінская нацыянальная авіялінія") ў суботу не змагла выканаць прызначаны на 15.30 рэйс з Батумі ў Мінск з-за адмовы беларускага боку прыняць авіялайнер.
Як паведаміў старшыня назіральнага савета кампаніі "SKY Georgia" Георгій Кодуа, прычына адмовы невядомая. Паводле яго словаў, у суботу мусіў адбыцца ўжо трэці з пачатку жніўня рэйс па маршруце Батумі — Мінск, аднак у апошні момант у выкананні яго кампаніі было адмоўлена.
Георгій Кодуа дапускае, што прычынай можа быць канкурэнцыя, паколькі палёты паміж Тбілісі і Мінскам у цяперашні час здзяйсняе беларуская "БелАвія" і грузінская "Айрзена". Таму, верагодна, беларускі бок не зацтікаўлены, "каб у накірунку Мінску лётала яшчэ адна грузінская
авіякампанія", — цытуе словы старшыні назіральнага савета кампаніі "SKY Georgia" "Интерфакс". Кодуа мяркуе, што ў такой сітуацыі яго авіякампаніі маглі б дапамагчы ўлады Грузіі.
Між тым у Батумскім міжнародным аэрапорце дагэтуль знаходзяцца ў чаканні рэгістрацыі пасажыры рэйса, які так і не паляцеў у Мінск.