Мінск — адзін з самых чыстых мегаполісаў Еўропы
Сталіца Беларусі надзейна трымае пазіцыі аднаго з самых чыстых мегаполісаў Еўропы. Па словах спецыялістаў, у Мінску індэкс забруджвання атмасферы (ІЗА) рэдка перавышае адзнаку 7 адзінак. У той жа час у іншых еўрапейскіх гарадах ён складае 20-30, а ў буйных гарадах Расіі — 70 адзінак. Праз некалькі гадоў паветра ў Мінску стане яшчэ чысцейшым. Да 2010-2011 гадоў у горадзе не застанецца ні аднаго прадпрыемствы трэцяга класа небяспекі. Больш за тое, з цэнтра сталіцы будуць вынесеныя прадпрыемствы чацвёртага класа небяспекі.
У выніку да 2015 году прагназуецца паніжэнне колькасці выкідаў забруджвальных рэчываў на 7-8 тысяч тон. На сёння ў сталічнае паветра іх штогод трапляе 34,6-35,6 тысячы тон. У 1990 годзе гэты паказчык перавышаў статысячную мяжу.
"Мінск-навіны"