Мінск на Новы год будзе са снегам
У сталіцы вялікая верагоднасць выпадзення снега ў навагоднюю ноч. Як паведамляюць сіноптыкі у Мінску ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня 2009 года чакаецца невялікі снег і невялікі мароз са слабым ветрам. Паводле папярэдняга прагнозу, слупок тэрмометра ў навагоднюю ноч пакажа -2…-7. У першы дзень студзеня чакаецца 0…-5 градусаў.
Дарэчы, з 1989 па 2007 год навагоднюю ноч без снега мінчукі сустракалі чатыры разы.
"Мінск-навіны"
Дарэчы, з 1989 па 2007 год навагоднюю ноч без снега мінчукі сустракалі чатыры разы.
"Мінск-навіны"