Мінск наведае дэлегацыя афіцыйных і дзелавых колаў Фінляндыі

Дэлегацыя афіцыйных і дзелавых колаў Фінляндыі наведае Беларусь 14-15 верасня. Яе ачольвае намеснік міністра замежных спраў Пека Хухтаніемі, які курыруе знешнепалітычныя пытанні. Як паведамляе БелаПАН, дзелавыя колы будуць прадстаўленыя кіраўніцтвам і топ-менеджэрамі 20 буйных кампаній, якія працуюць у галінах машынабудавання, энергетыкі, лясной гаспадаркі і лесаперапрацоўкі, транспарту і лагістыкі, у будаўніцтве. У рамках візіту ў Мінску пройдзе фінска-беларускі дзелавы форум.