Мінск рыхтуецца да дзіцячага "Еўрабачання-2010"

Больш як сто чалавек выказалі жаданне стаць вядоўцамі дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2010", паведамляе БелаПАН. Сярэдні ўзрост маладых людзей, якія адправілі свае анкеты для ўдзелу ў шоў, -  ад 18 да 30 гадоў. Мерапрыемства пройдзе ў спорткомплексе "Мінск-Арэна".

Цікавасць да кастынгу выказалі пераважна студэнты і школьнікі старэйшых класаў з паглыбленым веданнем англійскай мовы. Таксама ў кастынгу актыўна бралі ўдзел мадэльныя агенцтвы і беларускія выканаўцы Вольга Барабаншчыкава, Вольга Сацюк, Ксенія Сітнік, Ганна Малібога ды іншыя.

У міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2010", які пройдзе ў Мінску 20 лістапада, прымуць удзел маладыя выканаўцы ад 10 да 15 гадоў з 14 краін.