Мінск сёння наведваюць амерыканскія кангрэсмены

Сёння Аляксандр Лукашэнка прыме дэлегацыю кангрэса ЗША.
Сустрэча плануецца ў межах аднадзённага візіту ў Мінск сенатара Бенджаміна Кардэна, кангрэсмена Крыса Сміта і сенатара Дзіка Дэрбіна.

Дэлегацыя таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці.

Як адзначае БелаПАН, мэта паездкі кангрэсменаў — умацаванне бяспекі, правоў чалавека і міжнароднага супрацоўніцтва.