Мінск тлумачыць адмову прымаць грузінскі самалёт адсутнасцю акрэдытацыі

Мінсктранс Беларусі назваў афіцыйную прычыну адмовы прымаць грузінскі пасажырскі самалёт. Высветлілася, што грузіна-амерыканская авіякампанія SKY Georgia не прайшла акрэдытацыю ў дэпартаменце па авіяцыі, з-за гэтага і не змагла выканаць рэйс у Мінск, паведамляе тэлеканал ОНТ.
Нагадаем, у суботу беларускі бок катэгарычна адмовіўся прыняць авіялайнер грузіна-амерыканскай кампаніі SKY Georgia. У выніку, больш сотні пасажыраў авіярэйса "Батумі-Мінск" дабіраліся да беларускай сталіцы са спазненнем на суткі, з Кіева — на аўтобусах.

Беларускі бок лічыць, што SKY Georgia груба парушыла міжнародныя стандарты, калі прадавала білеты на чартарны рэйс, не атрымаўшы, пры гэтым, дазволу на палёт.