Мінск возьмуць у яшчэ адно аўтамабільнае кола

Другая кальцавая аўтадарога агульнай працягласцю 158 км з’явіцца ў Мінску цягам сямі год. Выйшаў прэзідэнцкі ўказ, які прадугледжвае яе будаўніцтва. У склад новай МКАД увойдуць існуючыя часткі аўтамабільных дарог (гэта 73 км) і два новыя кірункі руху аўтатранспарту (85 км). Ужо ў 2011-2014 годзе плануюць пабудаваць участак працягласцю 44 км. Ён злучыць аўтадарогі М-3 Мінск — Віцебск і М-6/Е 28 Мінскі — Гродна — польская мяжа. У наступныя тры гады дарогу з кірункам на Гродна злучаць з дарогай, якая ідзе ад Брэста да расійскай мяжы.

Для рэалізацыі такога праекта спатрэбіцца 900 мільярдаў рублёў. Фінансаваць будаўніцтва новай МКАД будзе дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця, паведамляе БелаПАН.