Мінск запрасіў Кітай будаваць АЭC

Мінск разлічвае на ўдзел кітайскіх карпарацый у будаўніцтве беларускай АЭС. Пра гэта заявіў сустаршыня беларуска-кітайскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, кіраўнік Камітэта дзяржкантролю Беларусі Зянон Ломаць. "Будаўніцтва АЭС патрабуе ўзроўню бяспекі, які адпавядае самым высокім сусветным стандартам. Перспектыўнымі напрамкамі ў гэтай сувязі з'яўляюцца абмен досведам у сферы мірнага атама і магчымы ўдзел кітайскіх карпарацый у гэтым праекце.

Ва ўсякім разе, мы на гэта спадзяемся"
, — сказаў сп. Ломаць падчас пасяджання беларуска-кітайскай камісіі, звяртаючыся да намесніка міністра камерцыі Кітая Гао Хучэна, які з'яўляецца сустаршынёй камісіі з кітайскага боку, перадае сайт "Актуальные комментарии".