Мінскае "Дынама" адмовілася ад Піменава
Мінскае "Дынама" вырашыла не падпісваць кантракт з расійскім форвардам Русланам Піменавым. Цягам 10 апошніх дзён футбаліст знаходзіўся ў сталічнай камандзе на праглядзе. Афіцыйны сайт мінскага "Дынама" паведамляе, што Піменаў добра праявіў сябе падчас прагляду і быў блізкі да падпісання працоўнай дамовы. Аднак 29 сакавіка падчас медагляду ў футбаліста выявіліся "сур'ёзныя праблемы са здароўем". Менавіта яны і перашкодзілі Раману Піменаву атрымаць кантракт.