Мінскае "Дынама" адправіла ў адстаўку галоўнага трэнера "Амура"

У адстаўку адправілі галоўнага трэнера хакейнага клуба "Амур" з Хабараўска Аляксандра Блінова. Прычынай гэтага стаў няўдалы старт каманды ў Кантынентальнай хакейнай лізе, паведамляе РІА "Новости".  Адзначым, што апошняй кропляй у вырашэнні лёсу трэнера стала ўчорашняя перамога ў Хабараўску мінскага "Дынама", якое ўпэўнена выйграла ў "Амура" з лікам 4:2.