Мінскае "Дынама" гуляе сёння ў КХЛ з хабараўскім "Амурам"
Хакеісты мінскага "Дынама" ў чарговым матчы чэмпіянату КХЛ сустракаюцца сёння ў сталічным Палацы спорту з хабараўскім "Амурам". Да гэтага паядынку ў складзе мінчукоў рыхтуецца шведскі форвард Юнас Андэрсан, які прапусціў сем матчаў з-за страсення мозгу. У камандным лазарэце, як адзначае БЕЛТА, па-ранейшаму знаходзяцца абаронцы Міка Ёкела, Аляксандр Макрыцкі, Дзмітры Корабаў і нападнік Байран Рытчы іх вызадараўлення давядзецца чакаць не менш за месяц.
Сённяшні сапернік мінскага "Дынама" хабараўскі "Амур" у 15 паядынках чэмпіянату КХЛ атрымаў тры перамогі ў асноўны час, двойчы выйграў па булітах, зазнаў дзевяць параз у асноўны час, а яшчэ адзін раз саступіў у серыі пасляматчавых булітаў. З 14 ачкамі і розніцай шайбаў 31-48 каманда размяшчаецца на 11-м радку ва Ўсходняй канферэнцыі і на 23-й пазіцыі ў агульнай табліцы сярод 24 каманд лігі.
Капітанам "Амура" з'яўляецца 30-гадовы абаронца зборнай Беларусі Віктар Касцючонак. У заяўцы "Амура" значыцца і 22-гадовы беларускі абаронца Мікалай Стасенка, аднак з-за траўмы ён згуляў у цяперашнім сезоне ўсяго ў трох паядынках.
Мінскае "Дынама" ў 14 матчах атрымала шэсць перамог у асноўны час, аднойчы выйграла па булітах і зазнала сем паразаў. З 20 ачкамі мінчукі размяшчаюцца на 9-м радку ў Заходняй канферэнцыі і займаюць 15-е месца ў агульнай табліцы чэмпіянату КХЛ.
Наступныя два матчы каманда Глена Хэнлана таксама правядзе дома, у мінскім Палацы спорту: 22 кастрычніка — з новакузнецкім "Металургам", 24 кастрычніка — з новасібірскай "Сібір'ю".