Мінскае "Дынама" не падпісала кантракт з Робертам Эшам
Хакейны клуб "Дынама-Мінск" дагэтуль не ўзяў на працу трэцяга галкіпера, хоць і не адмаўляе, што зрабіў прапанову 32-гадоваму амерыканцу Роберту Эшу. Нагадаем, пра магчымы трансфер Эша ў Мінск упершыню было абвешчана яшчэ ўвесну. Але тады ўсё засталося на стадыі размоваў. Ізноў звярнуцца да паслуг амерыканца прымусілі апошнія вынікі “Дынама” ў КХЛ: 26 прапушчаных шайбаў у шасці паядынках супраць “Ак Барса”, “Нафтахіміка”, “Аўтамабіліста”, “Югры”, "Астаны" і "Авангарда".
Выканаўца абавязкаў гендырэктара ХК “Дынама-Мінск” Аляксей Торбін не сумняваецца, што Эш папоўніць шэрагі каманды. Кіраўніцтва клуба разлічвала, што галкіпер прыбудзе ў Мінск 5 кастрычніка, і, магчыма, выйдзе на лёд ужо ў матчы з “Лакаматывам”, 9 кастрычніка.
Аднак, гэтага не адбылося. Па звестках "Прессбола", агент Эша чэх Роберт Шпаленка вылучыў умову: яго падапечны прыляціць у Беларусь з ЗША толькі пасля падпісання кантракту. У кіраўніцтва "Дынама" сваё патрабаванне: дамова можа быць падпісаная толькі пасля таго, як амерыканец пройдзе медагляд у Мінску.