Мінскае "Дынама" пацярпела чарговае паражэнне ў чэмпіянаце КХЛ

У першым у новым годзе матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае "Дынама" прайграла “Северсталі” з лікам 2:3 (1:0, 1:3, 0:0).
Гульня адбылася 4 студзеня ў Чарапаўцы. Пасля 40 гульняў "Дынама" з 33 ачкамі па-ранейшаму займае 22-е месца ў агульнай табліцы з 24 каманд і апошняе ў дывізіёне Баброва.

Наперадзе мінскую каманду чакае 5 выязных матчаў. Першую ў новым годзе хатнюю гульню каманда Васіля Спірыдонава правядзе 24 студзеня супраць мыцішчанскага "Атланта".

БелаПАН