Мінскае "Дынама" пацярпела пятае паражэнне запар у чэмпіянаце КХЛ
Пятае паражэнне запар пацярпела мінскае "Дынама" ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. 9 кастрычніка падапечныя Джыма Х'юза прайгралі на сваёй пляцоўцы яраслаўскаму "Лакаматыву" з лікам 0:2.
Пасля 15 гульняў "Дынама" з 11 ачкамі займае апошняе шостае месца ў дывізіёне Баброва і 23-е сярод 24 каманд у агульнай табліцы. Наступны матч мінская каманда правядзе дома 11 кастрычніка з санкт-пецярбургскім СКА, паведамляе БелаПАН.
Трэнер мінскай каманды Джым Х'юз на пасляматчавай прэс-канферэнцыі ў чарговы раз “пакарміў” усіх абяцаннямі хуткіх перамог і абвінаваціў гульцоў.
"Нашы гульцы не гатовы выйграваць, але настане адзін цудоўны дзень, і яны пачнуць выйграваць, шмат выйграваць" — сказаў Джым Х'юз.