Мінскае "Дынама" падпісала кантракты з трыма хакеістамі "Юнацтва"

Хакейны клуб "Дынама" (Мінск) 21 студзеня падпісаў кантракты з трыма гульцамі сталічнага "Юнацтва" — абаронцам Андрэем Каравым, а таксама нападнікамі Аляксандрам Бараўковым і Канстанцінам Захаравым (сын галоўнага трэнера "Юнацтва" і зборнай Міхаіла Захарава). Усе трое адправіліся ў Маскву, дзе далучацца да каманды, якая 22 студзеня згуляе матч са "Спартаком", паведамляе БелаПАН.

Акрамя таго, вядуцца перамовы яшчэ з адным абаронцам з беларускага чэмпіянату, кандыдатам у алімпійскую зборную.