Мінскае "Дынама" палепшыла сваё турнірнае становішча ў КХЛ

У чарговым матчы Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае "Дынама" на сваёй пляцоўцы перамагло тальяцінскую "Ладу" з лікам 3:1(0:0, 1:0, 2:1). У дынамаўцаў вызначыліся Сяргей Дземагін, Аляксандр Кулакоў і Яраслаў Чупрыс.
Пасля гэтай перамогі "Дынама" паднялася з апошняга, 24-га месца на 22-е. На рахунку мінчукоў 17 ачкоў, столькі ж у васкрасенскага "Хіміка" і чэхаўскага "Віцязя", але ў іх горшыя дадатковыя паказчыкі.

Наступны матч дынамаўцы праводзяць у пятніцу на сваёй пляцоўцы супраць ніжнекамскага "Нефтехимика".

БелаПАН