Мінскае "Дынама" перамагла санкт-пецярбургскі “СКА” 1:0
Мінскае "Дынама" ў гасцявым матчы чэмпіянату КХЛ перамагла санкт-пецярбургскі “СКА” з лікам 1:0. Адзіную шайбу з перадачы фінскага легіянера Ханеса Хювенена закінуў Сяргей Дзямагін. "Дынама" пры гэтым гуляла ў большасці.
За 1 хвіліну 8 секунд да заканчэння матчу трэнерскі штаб СКА замяніў варатара шостым палявым гульцом, але атрымаць карысць з большасці піцерскія хакеісты не здолелі. Вароты мінскай каманды абараняў Віталь Коваль.
У папярэднім матчы гэтых каманд, які адбыўся 11 кастрычніка 2008 года ў Мінску, перамогу з лікам 3:0 атрымаў СКА. Найбліжэйшы матч у мінскага "Дынама" запланаваны 8 студзеня ў Яраслаўлі супраць мясцовага "Лакаматыва".
БелаПАН