Мінскае "Дынама" перамагло нямецкі "Мангейм" на турніры ў Швейцарыі
Першую перамогу на хакейным міжнародным турніры "Кубак Шпенглера", які праходзіць у Швейцарыі, атрымала мінскае "Дынама". У нядзелю наша каманда перамагла нямецкі "Мангейм" — 2:1 (0:0, 1:0, 1:1). Як і ў папярэднім матчы, адна шайба на рахунку Сяргей Варламава (32-я хвіліна), яшчэ адну пры ліку 1:1 (немцы зраўнялі лік на 47-й хвіліне) закінуў Яўген Кавыршын (49-я хв.).
Нагадаем, у першым матчы мінскае "Дынама" прайграла швейцарскаму "Давасу" — 2:3. Пасля двух матчаў дынамаўцы з 2 ачкамі займаюць трэцяе месца. Лідыруе "Давас", у якога 4 ачкі. На другім месцы з 2 ачкамі зборная Канады, якая мае гульню ў запасе.