Мінскае "Дынама" перамагло "Шахцёр" і дагнала "Віцебск"

Учора адбыўся першы матч 13-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Мінскае "Дынама" з лікам 1:0 перамагло "Шахцёр" (гол быў забіты Аляксандрам Лебедзевым на 93-й хвіліне!) і дагнала ў турнірнай табліцы "Віцебск". Цяпер у гэтых клубаў па 24 ачкі. Нагадаем, лідыруе ў чэмпіянаце барысаўскі БАТЭ, у якога пасля 12-ці гульняў 28 ачкоў.

Астатнія матчы 13-га тура адбудуцца 5 ліпеня. У іх згуляюць: "Лакаматыў" – "Гомель", МТЗ-РІПА – "Савіт", "Дынама" (Брэст) – БАТЭ, "Віцебск" – "Нафтан", "Дарыда" – "Смаргонь", "Тарпеда" – "Граніт", "Днепр" – "Нёман".