Мінскае "Дынама" перарвала серыю паражэнняў у КХЛ

У чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае "Дынама" перарвала серыю паражэнняў, якая дасягнула чатырох матчаў. Учора на сваёй пляцоўцы дынамаўцы перамаглі па булітах чэхаўскі "Віцязь" з лікам 5:4 (1:1, 2:2, 1:1, 0:0).
Адзначым, што ў асноўны час па дзве шайбы мінчукі закінулі, гуляючы ў меншасці і ў большасці (вызначыліся Ханес Хювенэн, Аляксандр Кулакоў і Ілля Докшын - 2). У "Дынама" буліты рэалізавалі Ханес Хювенэн і Бен Клаймер.

Галоўны трэнер мінчукоў Васіль Спірыдонаў патлумачыў тое, як няпроста складваўся матч з суседам па турнірнай табліцы, стомленасцю хакеістаў пасля цяжкай гульні з маскоўскім ЦСКА, інфармуе БелаПАН.

Нагадаем, што ў той гульні дынамаўцы дазволілі гасцям зраўняць лік на апошняй секундзе асноўнага часу, а ў дадатковы тайм прайгралі. Учора "Віцязь" таксама зраўняў лік на апошняй хвіліне.

Наступную гульню "Дынама" правядзе на сваёй пляцоўцы з маскоўскім "Спартаком".