Мінскае "Дынама" перарвала серыю паражэнняў з дзевяці матчаў у КХЛ

У чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае "Дынама" перарвала пройгрышную серыю, якая дасягнула дзевяці матчаў. Учора ў Васкрасенску каманда Васіля Спірыдонава выйграла ў мясцовага "Хіміка" з лікам 3:1 (1:0, 1:1, 1:0). У агульнай табліцы дынамаўцы падняліся з апошняга 24-га месца на 23-е, апярэдзіўшы "Хімік" па колькасці перамог.

БелаПАН нагадвае, што наступную сустрэчу мінскае "Дынама" правядзе 28 кастрычніка ў беларускай сталіцы супраць казанскага "Ак Барса".