Мінскае "Дынама" прапанавала падоўжыць кантракт шасці хакеістам
Сталічны хакейны клуб хоча бачыць у сваіх шэрагах Дзмітрыя Мялешку, Андрэя Міхалёва, Яраслава Чупрыса, Аляксандра Кулакова, Андрэя Стася і Дзяніса Качаткова, паведамляе "Прессбол". А вось кантракт з Уладзімірам Дзянісавым скасаваны. Абаронца плануе працягнуць выступы на паўночнаамерыканскім кантыненце. Варта нагадаць, што ў мінулым сезоне абаронца ў 42 матчах набраў 14 (5+9) ачкоў.
Рашэнне па шэрагу іншых гульцоў галоўны трэнер каманды будзе прымаць пазней.
Рашэнне па шэрагу іншых гульцоў галоўны трэнер каманды будзе прымаць пазней.