Мінскае "Дынама" прайграла МВД у матчы чэмпіянату КХЛ

У чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае "Дынама" зазнала другую паразу запар. Як паведамляе БелаПАН, 30 лістапада ў падмаскоўнай Балашысе каманда Аляксандра Андрыеўскага саступіла мясцовай камандзе МВД з лікам 1:2. Шайбы закінулі: у гасцей — Джэф Плат (40.31), у гаспадароў — Яўген Фёдараў.

Дарэчы, у матчы сапернікаў у Мінску 19 лістапада "Дынама" прайграла МВД з лікам 1:5.

Пасля 29 матчаў на рахунку "Дынама" 35 ачкоў (9 перамог у асноўны час, 1 у авертайме, 3 па булітах і 16 параз у асноўны час, 67 закінутых і 85 прапушчаных шайбаў). Пры гэтым у 10 сустрэчах каманда не змагла закінуць больш за адну шайбу.

"Дынама" апусцілася на апошняе, шостае месца ў дывізіёне Баброва, на дзясятае ў Заходняй канферэнцыі і на 17-е ў агульнай табліцы, прапусціўшы наперад рыжскіх дынамаўцаў.

Наступныя два матчы дынамаўцы таксама правядуць у гасцях: 2 снежня ў Яраслаўлі супраць "Лакаматыва" і 4 снежня ў Маскве супраць "Спартака".