Мінскае "Дынама" прайграла ПСЖ

Дынамаўцы прайгралі матч свайму канкурэнту ў барацьбе за выхад у плэй-оф кантынентальнага кубка — 29:35. Пасля гэтага паражэння "Дынама" з 4 ачкамі пасля 7 матчаў засталося на 5-м месцы. У "Барселоны" 13 ачкоў, "Металург" мае 8 (і матч у запасе), ПСЖ — 9, "Вардар" — 6, у "Вакера" ачкоў няма.

Каб патрапіць у плэй-оф, трэба увайсці ў чацвёрку найлепшых каманд групы.