Мінскае "Дынама" прайграла "Трактару" на чэмпіянаце КХЛ
У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі 18 студзеня мінскае "Дынама" прайграла на сваёй пляцоўцы чалябінскаму "Трактару" з лікам 1:2 (0:0, 0:2, 1:0). Шайбы закінулі: у гаспадароў — Дзяніс Качаткоў (45.36, асістэнты — Яраслаў Чуприс, Д'юі Ўэсткот); у гасцей — Яўген Скокаў (26.14, пас — Марцін Грэнье), Аляксей Заварухін (39.55, у большасці, пас — Яўген Кузняцоў).
На матчы, які стаў для "Дынама" сотым у КХЛ, прысутнічала 7500 гледачоў.
Сустрэча сапернікаў у Чалябінску 10 кастрычніка завяршылася перамогай мінскага клуба — 6:4.
Наступныя шэсць матчаў "Дынама" правядзе ў гасцях: 20 студзеня супраць "Дынама" (Масква), 22-га — "Спартака" (Масква), 24-га — "Северсталі" (Чарапавец), 26-га — "Атланта" (Мыцішчы), 28-га — СКА (Санкт-Пецярбург), 1 лютага — "Дынама" (Рыга).