Мінскае “Дынама” прайграла ў гасцях маскоўскаму
У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі 22 студзеня мінскае “Дынама” прайграла ў гасцях 1:3 дынамаўцам Масквы, якія да гэтага пацярпелі паразу ў 11 сустрэчах, набраўшы чатыры ачкі з 33. Дарэчы, калі абодва “Дынама” сустракаліся 27 кастрычніка ў Мінску, то масквічы выйгралі з такім самым лікам — 3:1.
Пасля 48 матчаў мінскае “Дынама” з 66 ачкамі займае чацвёртае месца ў дывізіёне Тарасава, восьмае ў Заходняй канферэнцыі і 15-е ў агульнай табліцы. Каманда атрымала 15 перамогаў у асноўны час, 3 у авертайме, 5 па булітах. Паразаў было 20 у асноўны час, 1 у авертайме і 4 па булітах. Было закінута 134 і прапушчана 139 шайбаў, паведамляе БелаПАН.
Наступныя два матчы дынамаўцы таксама правядуць у гасцях: 24 студзеня — супраць чэхаўскага “Віцязя”, 26-га — супраць рыжскага “Дынама”.