Мінскае "Дынама" прайграла ў КХЛ і апошні сёлетні матч

Мінскае "Дынама" прайграла дома па булітах чарапавецкай "Северстали" ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. Лік - 2:3 (1:1, 0:0, 1:1, 0:0, 0:1). Большую частку матчу трымаўся нічыйны лік. Прапусціўшы на 53-й хвіліне шайбу ў свае вароты, дынамаўцы здолелі зраўняць лік за шэсць секундаў да сірэны, замяніўшы варатара на шостага палявога гульца. Паколькі дадатковы тайм не вызначыў пераможцу, былі прызначаныя буліты.

Наступны матч мінскае "Дынама" правядзе 4 студзеня ў Чарапаўцы з той жа "Северсталью".