Мінскае "Дынама" стартавала ў чэмпіянаце КХЛ з паражэння

Мінскае "Дынама" няўдала стартавала ў другім сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі.  12 верасня ў Санкт-Пецярбургу каманда Глена Хэнлана прайграла мясцоваму СКА з лікам 0:2 (0:0, 0:1, 0:1). Шайбы закінулі Петэр Чаянек (37.43, у большасці) і Максім Сушынскі (59.48, у пустыя вароты).

Наступны матч "Дынама" правядзе 14 верасня ў Мінску супраць клуба "Салават Юлаеў" (Уфа). Гульня пройдзе ў Палацы спорту і пачнецца а 19-й гадзіне, нагадвае БелаПАН.