Мінскае "Дынама" стартуе ў чэмпіянаце КХЛ
Хакеісты мінскага "Дынама" 12 верасня матчам з піцерскім СКА стартуюць у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. Гульня будзе транслявацца на тэлеканале "Лад", паведамляе "Спорт Беларусь". А з першага хатняга матчу "Дынама" аматары хакея змогуць назіраць на лёдзе зорак сусветнай велічыні. Гасцямі мінчукоў стануць хакеісты ўфімскага "Салавата Юлаева". Гульня з імі адбудзецца 14 верасня ў 19.00 на лёдзе мінскага Палаца спорту.