Мінскае “Дынама” ў Лізе Еўропы чакае эстонскі “Калеў”
Эстонскі клуб “Калеў” з горада Сіламяэ стане сапернікам мінскага “Дынама” на старце Лігі Еўропы. Нагадаем, сталічная каманда стартуе ў еўракубку адразу з другога раўнда.
Першы матч адбудзецца ў Мінску 15 ліпеня, гульня ў адказ ― праз тыдзень. Напярэдадні адбылося лёсаванне першага раўнда Лігі Еўропы, па выніках якога сапернікам магілёўскага "Дняпра" стаў албанскі “Лачы”, жодзінскага "Тарпеда" — ісландскі “Фюлькір”. Матчы пройдуць 1 і 8 ліпеня. Жодзінцы праводзяць першы матч на сваім полі, а магілёўцы — у гасцях.