Мінскае "Дынама" упусціла перамогу за секунду да фінальнага свістка

Чацвёртае паражэнне запар пацярпела мінскае "Дынама" ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. Гуляючы на сваёй пляцоўцы з маскоўскім ЦСКА, дынамаўцы ўпусцілі перамогу за 1 секунду (!) да фінальнага свістка.
Госці здолелі ў асноўны час зраўняць лік - 3:3 (1:0, 1:2, 1:1), а ў дадатковым тайме забіць пераможную шайбу. Наступныя матчы "Дынама" правядзе ў Мінску 29 студзеня - з чэхаўскім "Віцязем", а 1 лютага - з маскоўскім "Спартаком", нагадвае БелаПАН