Мінскае "Дынама" выбыла з Кубка УЕФА

Футбалісты мінскага "Дынама" выбылі з Кубка УЕФА. 30 жніўня ў паўторным матчы другога кваліфікацыйнага раунда падапечныя Аляксандра Хацкевіча прайгралі ў Адэнсе аднайменнаму дацкаму клубу з лікам 0:4.
Першая сустрэча сапернікаў у Мінску завяршылася ўнічыю 1:1. Такім чынам, у розыгрышу еўрапейскіх кубкаў з прадстаўнікоў Беларусі застаўся барысаўскі БАТЭ. 31 жніўня лёсаванне назаве яго саперніка ў першым асноўным раундзе Кубка УЕФА.

БелаПАН